Эх, Калядкі, бліны і аладкі!
Эх, Калядкі, бліны і аладкі!
З глыбінi вякоў дайшло да нашых дзён свята Калядаў і звязаны з ім вясёлы абрад. Ішлі калядоўшчыкі па вясковых вуліцах, у вокны стукалі, песні спявалі ды руплівых гаспадароў славілі. А тыя радаваліся, што ў іх двор Каза-дзераза завітала, здароўя ды сямейнага шчасця пажадала...
Вось і ў нашай школе 12 студзеня прайшлі Каляды. Прайшлі весела, з гумарам, каларытнымі танцамі і прыпеўкамі.
У госці да нашых вучняў завіталі каза, цыган з мядзведзем, дзед з бабай, цыганкі і іншыя персанажы.
Каляднікі хадзілі па класам і чыталі вершы, спявалі калядныя песні з пажаданнямі дабра і здароўя, танцавалі і гадалі.
А хітрая каза, каб доўга не танцаваць, рабіла выгляд, што стамілася і падала...
Дзеці з настаўнікамі, каб падняць казу, частавалі яе прысмакамі.