Вусны часопiс «Спачатку было слова…»
23 верасня прайшоў вусны часопiс «Спачатку было слова…» для 7 – 8 класаў
23 верасня прайшоў вусны часопiс «Спачатку было слова…» для 7 – 8 класаў
Гэты год выдаўся для беларускага кнігадрукавання асаблівым, юбілейным.
Мы адзначаем 500-годдзе з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі на нашай роднай мове, калі з вуснаў кожнага беларуса не павінна зыходзіць адно імя — імя, напэўна, самага вядомага і знакамітага на ўвесь свет беларуса — Францыска Скарыны.
Менавіта яго талент дазволіў нам сёння з гонарам казаць — першая кніга на землях усходніх славян — наша!
Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, які сэнс сваёй дзейнасці бачыў у служэнні народу і Радзіме.
Ен імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да здабытку агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
У тым, што мы сёння – нацыя і грамадзяне, ёсць заслуга і Францыска Скарыны.
У гэтым годзе спаўняецца 525 год з дня яго нараджэння.
Яго імя, быццам маяк, свеціць нам праз стагоддзі, скіроўвае на шлях асветы, вучыць нас, як трэба любіць, шанаваць сваю мову, свой народ і сваю Радзіму.